У Падмаскоўі злавілі мазырчука-жывадзёра, які заліваў кацянятаў кіпнем (ВІДЭА)


Відэа допыту маньяка выклаў канал HUE на «YouTube» 15 верасня. Хлопец распавядае, што ён быў у вышуку за забойства кацянятаў. Жывадзёр прызнаўся ў злачынстве і сказаў, што шкадуе.

«Шкадую, што рабіў… здымаў гэтыя дзеянні на камеру. Атрымліваецца, што таксама справакаваў хвалю незадаволення».

На пытанне следчага, ці шкада яму жывёлінаў, ён кажа, што «цяжка сказаць».

«Некаторых было, а так я нічога не адчуваў. У мяне ў самога ёсць кот. Я з яго не здзекаваўся».

«Лепш бы сабак адстрэльваў»

Хлопец прызнаецца, што ў дзяцінстве і ў 16-гадовым узросце яго атакаваў сабака і спрабаваў загрызці.

«Лепш бы сабак адстрэльваў. Гэта хаця б выглядала неяк… больш прэстыжна. А то мяне пачнуць папракаць, што кацянятаў».

Кацянятаў шукаў у газеце і браў з аб’яваў. Усяго прызнаецца, што забіў «прыкладна 6 кацянятаў».

Пра беларуса, які зварыў кацяня і даслаў фота абаронцы жывёлінаў, стала вядома ў жніўні. Маньяка лакалізаваць знайсці дзякуючы жыхарцы Мазыра, якая апазнала на фота сваё кацяня. Яна аддала яго «высокаму, хударляваму чалавеку з даўгімі, тлустымі валасамі» па абʼяве, не ведаючы, чым ён займаецца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў