У Нью-Ёрку вандал спрабаваў адбіць рог быку на Ўол-стрыт


У ЗША затрымалі мужчыну, які пашкодзіў знакамітую статую быка на Ўол-стрыт. Пра гэта паведамляе тэлеканал CBS са спасылкай на паліцыю.

42-гадовы Тэвон Варлак з Тэхасу ўдарыў па статуі музычным інструментам. У выніку каля правага рога быка ўтварыліся трэшчыны і драпіны.

Паліцыя затрымала нападніка. Яго вінавацяць у хуліганстве і парушэнні грамадскага парадку.

Скульптуру «Атакуючы бык», якая лічыцца адным з сімвалаў Ўол-стрыт, усталявалі каля Нью-Ёркскай фондавай біржы ў 1989 годзе.

Аб’ектыў
У Лідзе афіцыйна адкрылі помнік Гедыміну
2019.09.07 22:47

У 2008 і 2017 гадах статую двойчы аблілі сіняй фарбай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў