У Нямеччыне разбіліся два знішчальніка


На паўночным усходзе Нямеччыны ў выніку сутыкнення пацярпелі крушэнне два шматмэтавых знішчальніка Eurofighter. Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ўлады, паведамляе DW.

Пілоты катапультаваліся, заявілі ў бундэсверы. Адзін з лётчыкаў знойдзены жывым, пошукі другога пілота працягваюцца. Выкарыстоўваюцца вайсковыя і цывільныя верталёты.

Знішчальнікі знаходзіліся ў складзе групы з трох Eurofighter у рамках вучэбнага палёту, паведамілі ў ВПС Нямеччыны. Пілот трэцяга самалёта назіраў сутыкненне і паведаміў пра тое, што два парашута апусціліся на зямлю.

Аб ахвярах і разбурэннях на зямлі ў выніку інцыдэнту пакуль нічога не паведамляецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў