У гандлёва-забаўляльным цэнтры «Galleria Minsk», які нядаўна адкрыўся на праспекце Пераможцаў у Менску, запрацаваў гіпермаркет «Еўраопт».Дзве касы ў краме будуць беларускамоўныя.
Вонкавае афармленне (шыльды, указальнікі і гэтак далей) выканана на трох мовах – прыярытэтная беларуская, а ўнізе інфармацыя па-расейску і па-англійску.[/vc_column_text]
Персанал для новага гіпермаркету адбіралі шляхам кастынгу: акрамя шматлікіх гутарак, прадаўцоў тэставалі і метадам «тайнага пакупніка», ацэньваючы ўзровень добразычлівасці і лаяльнасці.
МЯ, паводле relax.by. Фота relax.by