У новага амбасадара РФ у Беларусі «вельмі сур'ёзныя задачы па паглыбленні інтэграцыі»


Старшыня камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Калашнікаў заявіў, што новы амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў павінен будзе вырашаць сурʼёзныя задачы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі.

«Задач у яго вельмі шмат, гэта ў тым ліку тыя, пра якія казалі прэзідэнты ў Сочы. Гэта вельмі сурʼёзныя задачы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы», – сказаў ён ТАСС.

Кіраўнік камітэту Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў адзначыў на сваёй старонцы ў «Facebook», што ў Мезенцава «у вышэйшай ступені адказная місія», важная для Расеі і Беларусі.

«Прэзідэнт Расеі прызначае і вызваляе амбасадараў у залежнасці ад той сітуацыі, якая складаецца. Калі прэзідэнт палічыў, што задача, якая ставілася Міхаілу Бабічу, выкананая, то значыць ён яго адклікаў для таго, каб прызначыць на іншы адказны ўчастак работы», – сказаў «Інтэрфаксу» першы намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязямі з суайчыннікамі Віктар Вадалацкі.

Hавiны
Стала вядома, хто прыедзе ў Менск замест Бабіча. Ён хацеў стаць прэзідэнтам Расеі і падобны на Лукашэнку
2019.04.30 20:09

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў