У небе над Браславам згарэў метэор


У ноч на 25 кастрычніка ў небе над Браслаўскім раёнам Віцебскай вобласці відавочцы пабачылі незвычайную ўспышку святла. Пра гэта паведамляе «Браслаўская звязда».

У раённым аддзеле надзвычайных сітуацыяў адзначаюць, што каля 03:12 на поўдзень ад Браслава над возерам Дрывяты ў атмасферы згарэў асколак метэорнага цела.

Падзенне метэоры зафіксавалі відэакамеры.
Фота: braslav-star.by

Падзенне баліду зафіксавалі камеры відэаназірання на гарадской набярэжнай.

Спецыялісты мяркуюць, што нябеснае цела цалкам згарэла ў атмасферы і на паверхню зямлі або вады не падала.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў