У Наваполацк прыбыла другая партыя танкернай нафты

Наваполацкі «Нафтан» пачаў прымаць на перапрацоўку танкерную нафту, пастаўленую праз Клайпеду. Пра гэта паведаміў 7 сакавіка гендырэктар «Нафтану» Аляксандр Дзямідаў.

Чарговы цягнік з расейскай нафтай, закупленай праз трэйдараў без прэміі, прыбыў на «Нафтан» 7 сакавіка. Зараз на прадпрыемстве ідзе працэс зліву ды праводзяцца аналізы якасці нафты, пасля чаго яе ўключаць у перапрацоўку, паведамляе БелТА.

У Клайпеду прыбыў першы танкер з расейскай нафтай для Беларусі

«Усё ідзе ў штатным рэжыме«, – падкрэсліў гендырэктар «Нафтану» Аляксандр Дзямідаў.

Гэта другая ў пастаўка танкернай сыравіны, якую сёлета даставілі на »Нафтан« чыгуначным транспартам з порта Клайпеды. Першая была ў студзені-лютым, тады было прынята на перапрацоўку 86 тыс. тонаў нарвежскай нафты гатунку «Johan Sverdrup».

Уся другая партыя нафты – 160 тыс. тонаў – будзе пастаўленая на «Нафтан» у сакавіку.

Лукашэнка шукае новага спонсара. Ці паверыць яму Захад?

МГ belsat.eu

Hавiны