У Нацыянальнага аэрапорту «Менск» – новы гендырэктар


На пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорту «Менск» прызначылі Вячаслава Харанеку, які раней працаваў галоўным інжынерам – займаў пасаду намесніка гендырэктара ў пытаннях тэхнічнага развіцця. Аб прызначэнні паведамілі ў прэс-службе аэрапорту.

3 лютага міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка і дырэктар Дэпартаменту авіяцыі Арцём Сікорскі прадставілі Вячаслава Харанеку на пасадзе новага генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

Сярод яго прыярытэтных задач названыя: рост аб’ёмаў пасажыраў, самалётаў і грузу, павышэнне канкурэнтаздольнасці аэрапорту, развіццё вытворчай базы ды мадэрнізацыя, забеспячэнне авіяцыйнай бяспекі ды завяршэнне рэканструкцыі аэрадрому Ворша.

Новы гендырэктар плануе засяродзіцца на рэканструкцыя першай узлётна-пасадачнай паласы, будаўніцтва новага пасажырскага тэрмінала, чыгуначных стасункаў з Менскам, а таксама росце эфектыўнасці работы прадпрыемства.

Вячаслаў Харанека нарадзіўся ў Менску ў 1964 годзе. У авіяцыі працуе ўжо больш за 26 гадоў. Ў 2015 па 2019 год – начальнік аэрадромнага комплексу «Менск-1», затым займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорту «Менск».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў