У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаюцца замаразкі ды моцны вецер


Белгідрамет абвясціў папярэджанні аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах.

Гэтак, уначы і раніцай нядзелі 17 траўня і аўторка 19 траўня месцамі ў Беларусі чакаюць замаразкі 0..-2°С. А ў панядзелак 18 траўня на большай частцы краіны парывы ветру будуць дасягаць 15-21 м/с.

Пры гэтым апошнія дні ў Беларусі і так фіксуюцца тэмпературныя антырэкорды. Гэтак, у Клічаве уначы 16 траўня быў пабіты тэмпературны рэкорд 1987 года. Тут паветра астыла да -0,8°С. Таксама антырэкорды былі ўсталяваныя ў Акцябры (-0,6°С), Касцюковічах (+0,2°С), Слаўгарадзе (+0,6°С), Васілевічах (+0,6°С) і Мсціславе (+3,7°С).

15 траўня антырэкорды былі зафіксаваныя ў Акцябры (-2,7°С), Бабруйску (-2°С), Жыткавічах (-1,5°С), Клічаве (-1,4°С), Бярэзінскім запаведніку (-0,3°С), Беразіне (-0,3°С), Мазыры (-0,2°С), Барысаве (0°С), Жлобіне (+0,5°С), Лепелі (+0,7°С).

У ноч на 13 мая быў пабіты тэмпературны мінімум у Мсціславе – +0,5°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў