У меркаванай магіле брата Кастуся Каліноўскага знайшлі целы двух чалавек


Археалагічныя і экспертныя працы на месцы меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы скончаныя. Пра гэта паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

Калі былі выяўленыя парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю працу. А з Менску прыбылі дадатковыя эксперты, якія ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп засыпалі.

Усе працы пратакаліраваў Следчы камітэт. Пасля правядзення неабходных экспертызаў на сайце Следчага камітэту мусіць з’явіцца афіцыйная інфармацыя.

Аб’ектыў
Эксгумацыя парэшткаў брата Кастуся Каліноўскага (ФОТА)
2019.07.08 21:58

Даследаванні праводзяць беларускія і літоўскія спецыялісты.

Помнік з крыжам і надмагільны камень з шыльдай плануюць вярнуць на ранейшае месца праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт.

Нагадаем, што эксгумацыя парэшткаў Віктара Каліноўскага неабходная дзеля таго, каб праверыць, ці не ягонаму брату – аднаму з лідараў вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў Кастусю Каліноўскаму – належаць парэшткі, знойдзеныя два гады таму на Замкавай гары ў Вільні.

Hавiны
Гарадзенцы заклікаюць беларусаў паехаць на перапахаванне Кастуся Каліноўскага
2019.05.28 12:55

МГ belsat.eu

Стужка навінаў