У Менску зменяць расклад грамадскага транспарту і заняткаў у ВНУ


Гэтае пытанне абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае БелТА.

«Мы дамаўляліся аб тым (Міністэрства аховы здароўя папрасіў), што нам трэба пасунуць па часе аўтамабільны транспарт, каб развесці патокі ў аўтобусах працаўнікоў і студэнтаў.

Хай студэнты трошкі пазней пачынаюць заняткі ва ўніверсітэтах, яны будуць пазней ехаць на грамадскім транспарце, калі асноўны паток працаўнікоў патрапіць на свае прадпрыемствы. Гэта нават будзе зручней і для гораду», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэтае рашэнне перш за ўсё датычыць Менску.

Беларускім грамадзянам таксама рэкамендуецца пры магчымасці пабыць у самаізаляцыі.

«Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома. Трэба мабілізаваць нашы сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх дзяцей няма, якім ніхто дапамагчы не можа. Трэба іх зараз апекаваць. Мы мусім зрабіць усё, каб яны змаглі выйсці з гэтай сезоннай агіды без страт», – дадаў ён.

КА belsat.eu

Стужка навінаў