У Менску затрымалі ўдзельніка маскоўскіх пратэстаў


У Менску затрымалі Мікіту Чырцова – ўдзельніка акцыі пратэсту, што адбылася 27 ліпеня ў расейскай сталіцы. Пра гэта паведамляе праваабарончы праект «ОВД-Инфо» са спасылкай на бабулю затрыманага.

Міліцыя сказала затрыманаму, што ён знаходзіцца ў вышуку за акцыю пратэсту 27 ліпеня. Паводле «ОВД-Инфо», Чырцоў удзельнічаў у мітынгу і быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў гарадскім аддзеле міліцыі Першамайскага раёну Менска.

Афіцыйнага пацверджання затрымання Чырцова пакуль няма.

27 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыі пратэсту ў падтрыманне незалежных кандыдатаў на выбарах у Масгардуму, падчас якіх, па дадзеных «ОВД-Инфо», затрымалі 1373 чалавек. Праз тры дні пасля акцыі Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках і ўжыванні гвалту да прадстаўнікоў улады. У справе 13 фігурантаў.

ВІДЭА
Кроў на асфальце і сотні затрыманых. У Маскве дубінкамі разганяюць мітынг за свабодныя выбары
2019.07.27 16:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў