У Менску затрымалі актывіста Дзяніса Урбановіча


Затрыманне Дзяніса Урбановіча на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Менску

Падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Менску затрымалі Дзяніса Урбановіча.

Актывіста Маладога фронту затрымалі на вуліцы Кульман. Як паведамляе журналіст «Белсату», актывіста запіхнулі ў аўтобус. У адным са двароў побач Камароўскага рынку стаяць міліцэйскія бусы з праваахоўнікамі ў цывільным. Не выключана, што затрыманняў будзе больш.

Затрыманне Дзяніса Урбановіча на пікеце па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Менску

Чальцоў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай і актывістаў затрымалі таксама ў іншых гарадах.

Будзе абнаўляцца

Стужка навінаў