У Менску затрымалі актывіста анархісцкага руху


Міліцыянты затрымалі актывіста анархісцкага руху Міколу Дзядка. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», міліцыянты забралі юнака ў РУУС вечарам а 21.25.

Міліцыянты затрымалі Міколу Дзядка вечарам а 21.25 па вуліцы Чайкінай 16 у Менску. Падставай для затрымання стала неабходнасць уручэння актывісту пратаколу паводле адміністрацыйнай справы па арт. 17.1 КаАП, нібыта за нанясенне надпісу на будынак інтэрнату. За гэтае парушэнне (арт. 17.1 – дробнае хуліганства) могуць накласці штраф у памеры ад двух да трыццаці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Пасля гэтага Міколу Дзядка даставілі ў Савецкі РУУС. Пры гэтым дзяржурны ў РУУС адказаў праваабаронцам, што Міколу Дзядка да іх не дастаўлялі.

Напярэдадні позна вечарам міліцыянты затрымалі старшыню Маладога фронту Дзяніса Урбановіча. Юнака затрымалі проста ля ўваходу ў ягоную кватэру чацвёра міліцыянтаў і павезлі ў пастарунак па вуліцы Кіжаватава. Бліжэй да 23-й гадзіны вечара Урбановіча вызвалілі, правёўшы з ім «прафілактычную гутарку». Яму паведамілі, што праз нясплочаныя штрафы па адміністратыўных справах ад 5 сакавіка ён нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Паводле звестак Маладога фронту, міліцыянты таксама «моцна пацікавіліся», ці плануе арганізацыя і ў прыватнасці Урбановіч якія-кольвек захады да Дня Волі.

Hавiны
Міліцыя затрымлівала маладафронтаўца Дзяніса Урбановіча
2020.03.19 07:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў