У Менску забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту


Менгарвыканкам не дазволіў пікетаў супраць хатняга гвалту. Пра гэта «Белсату» паведамілі іх арганізатары.

Акцыі супраць хатняга гвалту планавалася правесці 9 і 10 снежня ў Кіеўскім скверы ў межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту». Заяўнікамі выступалі прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы ды ініцыятывы «Руш, дзетка!». На пікетах актывісты ды пацярпелыя ад хатняга гвалту хацелі распавесці свае гісторыі і гісторыі забітых у 2019 годзе жанчын.

Hавiны
У Менскім раёне сын зарэзаў бацьку, які спрабаваў забіць яго і маці
2019.12.03 11:40

Афіцыйна Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні акцыяў, бо апавяшчэнне было пададзена ў электронным выглядзе, а не пісьмова, а ў Кіеўскім скверы ў гэтыя дні будуць ладзіцца добраўпарадкаванне.

Суарганізатар пікету і дырэктар сакратарыяту Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства Аляксей Мінчонак назваў забарону на правядзенне пікетаў у месцы, у якім, згодна з законам, праводзіць іх можна паводле паведамляльнага прынцыпу, незаконнай.

Hавiны
У ахвяры хатняга гвалту хочуць адабраць дзіця. Чыноўнікі: мы нікому нічога не вінныя
2019.11.29 15:31

Ранняе Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні танцавальнага флэш-мобу ў «Dana Mall» і ў маршы супраць хатняга гвалту.

Пікеты павінны былі стаць часткай сусветнай кампаніі «16 актыўных дзён супраць гендарнага гвалту». У межах кампаніі ўжо прайшоў «Вечар без гвалту», падчас якога ўдзельнікі падпісвалі паштоўкі чыноўнікам. Таксама арганізатары заклікаюць падпісаць петыцыю за прыняцце законапраекту супраць хатняга гвалту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў