У Менску з даху інтэрната ўпаў студэнт з Кітаю


Дакладная прычына здарэння пакуль невядомая.

У Менску з даху 1-га інтэрната Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтва ўпаў студэнт з Кітаю, паведамляе Telegram-канал «Отчислено». Здарэнне адбылося ў ноч з 6 на 7 чэрвеня.

Месца здарэння, фота: Telegram-канал «Отчислено»

«Мае знаёмыя, чалавек пяць, чулі ўдар аб зямлю. Жудаснае відовішча. Хто вяртаўся ў інтэрнат, гаварылі аб тым, што стаіць шмат кітайцаў і здымае ўсё гэта на камеру. Ніхто не ведае, як доўга гэта ўсё працягнецца. Магчыма, кітайцы выпівалі», – цытуе Telegram-канал відавочцаў.

У Следчым камітэце TUT.by пацвердзілі смерць студэнта і дадалі, што ён пакінуў цыдулку.

Зараз па факту смерці адбываецца праверка і высвятляюцца абставіны здарэння.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў