У Менску вырашылі пазбавіцца ад аўтобусаў


У беларускай сталіцы плануецца замяніць дызельны грамадскі транспарт. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

«Горад прыняў рашэнне развіваць транспарт у экалагічным кірунку», – паведаміў ён, пішуць «Минск-Новости».

Паводле яго, эксплуатацыйныя выдаткі на электрычны транспартны сродак на 15 % ніжэй, чым на аўтобус, які працуе на дызельнай цязе.

Аб’ектыў
Лукашэнка прапануе перасадзіць беларусаў… на электрамабілі
2019.03.06 21:01

«Наша праграма наладжаная на плаўную замену аўтобусаў на тралейбусы з аўтаномным ходам і электробусы», – адзначыў Шкуратаў.

Ён паведаміў, што электробус з экспрэс-зарадкай здольны на працягу 80 хвілін атрымаць энергію для руху. Калі стаіць акумулятар, для зарадкі патрабуецца больш часу. Таму даводзіцца або зараджацца ў парку ноччу, або выкарыстоўваць дзейную кантактную сетку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў