У Менску ўпершыню за апошнія тры гады адбыўся канцэрт гурта «DZIECIUKI»


Пра тое, як атрымалі дазвол ад уладаў на канцэрт і ці магчыма быць вольным музыкай у Беларусі, Belsat.eu пагутарыў з салістам гурта Алесем Дзянісавым.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

У Менску, 28 красавіка, упершыню за тры гады, адбыўся канцэрт вядомага гурта «DZIECIUKI». На сцэне клубу «Re:public» гарадзенцы прэзентавалі свой новы альбом «Радыё «Harodnia».

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

У чым адметнасць новага альбому, як дабіцца ад уладаў дазвалення выступаць карэспандэнты Belsat.eu пагутарылі з салістам гурта Алесем Дзянісавым.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Гэта першы сольнік у Менску за апошнія тры гады. Раней вы выступілі на сцэне ў Горадні падчас святкавання БНР-101. Доўгі час улады не давалі вам дазволу на канцэрты. Алесь, што вы зрабілі, каб гурт выкраслілі з «чорных спісаў» і дазволілі зладзіць канцэрт? І як лічыце, ці надоўга вам далі дазвол на выступы?

– Што датычыцца БНР-101, то не думаю, што там глядзелі на забароненыя гурты, бо там браўся дазвол на самае мерапрыемства, а ўжо пасля арганізатары запрашалі, каго хацелі. Што датычна таго, што нам далі правесці гэты канцэрт, то гэта таксама яшчэ ні пра што не сведчыць. Сёння далі, а заўтра прыглядзеліся і забаранілі. А можа і больш разумныя людзі з’явіліся сярод ідэолагаў, мо там вырашылі, што хопіць ужо забараняць, бо так гурт становіцца толькі больш вядомым.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Ці ўвогуле магчыма ў Беларусі быць вольнымі музыкамі – са свабодай думкі і выказванняў?

– У андэграўндзе там прасцей: выходзіш і спяваеш, што табе хочацца. А вось калі ўжо выходзіш на больш шырокую сцэну, то, канешне, прыходзіцца думаць ледзь не над кожным сваім словам. Чаму? Ці гэта не справакуе агрэсію? Ці заўтра ўжо не дадуць выступіць? Тут ужо залежыць ад таго, што гурт ставіць сабе ў прыярытэты. Мы, як некамерцыйны гурт, ніколі не ставілі задачу зарабляць музыкай грошы, бо мы працуем на іншых працах, нам у гэтым прасцей. Калі нехта зарабляе музыкай, то тут ужо складаней.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Павал Аракелян на канцэрце «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Давайце пагаворым пра новы альбом. Чаму такая назва – «Радыё «Harodnia»? Адчуваецца нейкі адсыл да Горватаўскага «Радзіва Прудок». Ці гэта проста супадзенне?

– Не, гэта ніяк не звязана. Хаця ў кліпе зʼяўляецца кніжка Марціновіча, і Горвата я таксама вельмі люблю. Але гэта хутчэй выпадковасць: патрэбная была кніга, а ў мяне быў толькі Марціновіч. Тут радыё як тое, што ўсе слухаюць звонку.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Якія песні ўвайшлі ў альбом? Ці не памянялі стыль выканання, тэматыку тэкстаў у новым альбоме? Ці ёсць прынцыповае адрозненне ад старых песняў?

– Тры песні мы ўжо «засвяцілі»: гэта «Партызан», «Гародня» і «Калі над лугам бусел праляцеў» – вы іх чулі. Тут мы паспрабавалі больш пагуляцца з музыкай, са стылямі. Альбом будзе больш разнастайны. У ім мы паспрабавалі паказаць сувязь сучаснага з мінулым – мне падаецца, атрымалася гэта ў нас не да канца. Але ўсё роўна вырашаць нашым слухачам.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Дзе можна будзе паслухаць новы альбом? Ці будзе ён выкладзены ў сеціва, ці толькі набыць дыск?

– Будзем рабіць дыскі – але не шмат, для тых, хто іх калекцыянуе. Наклад дыскаў будзе невялікі. А так, канечне, альбом выкладзем у інтэрнэце, таму шукайце нас там.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»
Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

– Што чакаць ад гурта ў бліжэйшым будучым? Мо ёсць ужо напрацоўкі да новага альбому? Запланаваныя канцэрты?

– Зараз мы едзем у тур: канцэрты запланаваныя ў Польшчы, на фестывалі «Басовішча», дамаўляемся на канцэрт у Літве, а ўжо ў канцы года, у апошнія тры месяцы, хочам выступіць у Берасці, Горадні, Віцебску, Магілёве і Гомлі. Што ж датычна новых альбомаў, то напрацоўкі ўжо маюцца на два новыя, будзем працаваць і запісваць іх – толькі б «Радыё» спачатку дарабіць.

Канцэрт «Dzieciuki» у Менску, 2019 год. Ірына Арахоўская / «Белсат»

Марыя Арцыбашава, фота Ірына Арахоўская / belsat.eu

Стужка навінаў