У Менску ў Дзень закаханых ажэняцца амаль 170 параў

14 лютага, у Дзень усіх закаханых, у Менску заключыць шлюб вырашылі 166 пар. Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости».

У Палацы грамадзянскіх абрадаў у пятніцу зарэгіструюць 9 шлюбаў, сярод іх – адно залатое вяселле.

Найбольш параў ажэняцца ў Фрунзенскім раёне – 27. На другім месцы – Заводскі раён (22), на трэцім – Кастрычніцкі (21).

Шлюб з замежнікамі: казка ці кашмар?

У Савецкім раёне ў Дзень святога Валянціна плануюць стварыць сем’і 19 параў, а ў Маскоўскім – 17.

У ЗАГС Ленінскага раёну падалі 16 заяваў, Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў – па 12 заяў. Яшчэ 11 параў ажэняцца ў Першамайскім.

МГ belsat.eu

Hавiны