У Менску таксоўка ўрэзалася ў бетонны блок і перакулілася


Пацярпелі кіроўца і пасажырка, яны шпіталізаваныя, паведамляе ДАІ.

Аварыя адбылася ўвечары 21 студзеня на сталічнай вуліцы Цэткін. ДАІ ўстаноўлена, што 59-гадовы кіроўца Lada Vesta («Яндекс.Такси») ехаў па Цэткін з боку вуліцы Багушэвіча ў напрамку вуліцы Кальварыйскай і ўрэзаўся ў бетонны блок.

Ад удару аўтамабіль перакуліўся.

Кіроўца і пасажырка былі дастаўленыя ў шпіталь для агляду.

КА belsat.eu

Стужка навінаў