У Менску знайшлі зніклых дзяўчынак: яны паехалі да бабулі

Дзве дзяўчынкі прыкладна 11 і 13 гадоў зніклі ў Менску 26 красавіка, паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама. Аказалася, што тыя проста вырашылі наведаць бабулю, якая жыве ў Бараўлянах.

Мілена Дужынская і Ірына Корзун каля 16.00 26 красавіка сыйшлі з дому 54 на Партызанскім праспекце ў Менску і да гэтага часу іх месцазнаходжанне было невядомае.

Міліцыя вяла пошук цягам раніцы – апоўдні стала вядома, што дзяўчат знайшлі.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць абставіны сыходу дзяцей з дому. Жыццю і здароўю дзяўчынак нічога не пагражае.

КА belsat.eu

Hавiны