У Менску пройдзе фэст электратранспарту

Парад электратранспарту. Фота: electroday.by

На лыжаролернай трасе сталічнага праспекту Пераможцаў 26 кастрычніка збяруцца аматары электрасамакатаў, монаколаў, электраровараў і гіраскутараў, каб афіцыйна закрыць сезон электратранспарту.

Пачнецца фестываль «Minsk. ElectroDay» з параду, а кульмінацыяй стануць паказальныя аматарскія спаборніцтвы на хуткасць і манеўранасць. Заезды пройдуць на камфортнай трасе з новым асфальтаваным пакрыццём і контрухіламі. Усіх, хто фінішуе, узнагародзяць памятнымі медалямі.

Самакатчыкі супраць ДАІ: вайна без пераможцаў

Для ўдзелу патрэбная рэгістрацыя. Пры гэтым удзельнікам мусіць споўніцца 18 гадоў. Усіх удзельнікаў на час спаборніцтваў застрахуюць. Калі ў некага няма асабістага электратранспарту, на фестывалі можна будзе скарыстацца арэндным.

Для заўзятараў арганізатары абяцаюць майстар-класы, фотазоны, выставу, зоны актыўнасці для дзяцей і фудкорт. Пачатак фестывалю – а 13:00.

МГ belsat.eu

Hавiны