У Менску пройдуць пікеты за закон супраць хатняга гвалту


Ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!», якая прасоўвае канцэпцыю зменаў у заканадаўства наконт хатняга гвалту, зладзяць серыю пікетаў у Менску 28 і 29 снежня. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе ініцыятывы.

28 і 29 снежня ўдзельніцы ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!» правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. 28 снежня 2019 году з 12:00 да 19:00 серыя пікетаў адбудзецца Парку Дружбы народаў (пл. Бангалор), а 29 снежня 2019 гады з 12:00 да 19:00 на пляцоўцы ля фантана ў Кіеўскім скверы (бульвар Шаўчэнкі/вул. Кахоўская). Пікеты дазволеныя Менгарвыканкамам.

«Мы раскажам 55 гісторый жанчын, якія загінулі ў выніку хатняга гвалту. Дамо магчымасць 55 галасам ахвяраў быць пачутымі. 55 – столькі чалавек загінула ў выніку хатняга гвалту за першае паўгоддзе 2019 года. Штогод гэтая лічба толькі расце», – кажуць арганізатаркі пікетаў.

Раней актывісткі «Маршыруй, дзетка!» планавалі правесці пікеты ў Кіеўскім скверы 9 і 10 снежня, але ўлады забаранілі праз тое, што ў парку планаваліся працы па добраўпарадкаванні, а паведамленне аб пікеце было пададзена не належным чынам.

Hавiны
У Менску міліцыя забараніла танцавальны флэш-моб супраць хатняга гвалту
2019.02.13 07:38
  • Парк Дружбы народаў і Кіеўскі сквер – гэта месцы, дзе можна праводзіць мітынгі ў адпаведнасці з паведамляльным прынцыпам (то бок не трэба чакаць дазволу, неабходна проста папярэдзіць гарадскія ўлады). Забараніць акцыю ўлады могуць толькі ў тым выпадку, калі ў гэтым месцы і ў гэты час ужо запланавана іншае мерапрыемства.
  • Напачатку 2018 года МУС анансаваў канцэпцыю закону, паводле якога ў Беларусі ўвялі б такія паняткі, як «эканамічны гвалт» ці «пераслед», і спіс патэнцыйных «агрэсараў» значна б пашыраўся. Ведамства спадзявалася, што закон «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» прымуць ужо налета ды ўвесь год актыўна яго папулярызавала. Але супраць закону выступіў Аляксандр Лукашэнка. «Усё гэта дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду. Трэба сыходзіць з той сітуацыі, якая ў нас складаецца. І не пляскач, а добры рэмень таксама часам карысны для дзіцяці. Не для ўсіх, вядома», – заявіў кіраўнік Беларусі.
Hавiны
Лукашэнка распавёў, што біў свайго сына Віктара
2018.10.05 15:53

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў