У Менску прайшоў доўгачаканы сольны канцэрт Лявона Вольскага

У Менску прайшоў доўгачаканы сольны канцэрт Лявона Вольскага

Лявон Вольскі з аншлагам прэзентаваў новы альбом «Гравітацыя».Падрабязнасці: https://naviny.belsat.eu/news/u-mensku-prajshou-dougachakany-solny-kantsert-lyavona-volskaga/

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 3 marca 2019

Гучалі песні не толькі з новага альбому, але і старыя кампазіцыі. Музыкі два разы выходзілі на біс.

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

У суботу ў менскім клубе «Prime Hall» Лявон Вольскі з аншлагам прэзентаваў новы альбом «Гравітацыя», які завершыў трылогію, пачатую альбомамі «Грамадазнаўства» і «Псіхасаматыка». Сродкі на выпуск альбому збіраліся праз краўдфандынг.

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

Трэба адзначыць, што раней сольнікі Вольскага праходзілі за межамі Беларусі. То бок гэтага сольніка беларусы чакалі даўно!

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

Падчас канцэрту ў асноўным гучалі песні з новага альбому, а ў фінале музыкі спелі «Лёгкія-лёгкія» і ажно два разы выходзілі на біс з песнямі «Катуй-ратуй» і «Тры чарапахі».

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

У каментары «Белсату» Лявон Вольскі адзначыў, што пакуль невядома – ці чакаць канцэртаў у абласных гарадах: «Ёсць прапановы, але гэта недакладна. Тым болей не дакладна, што не заўсёды гэта можна зрабіць».

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

– Публіка вельмі добрая. Першае аддзяленне ў нас было такое канцэптуальнае. Мы практычна не рухаліся, стаялі на сцэне, даносілі думку – з большага атрымалася інтэлектуальна, – сказаў музыка ў перапынку паміж аддзяленнямі. І дадаў, што ў другім аддзяленні будзе больш так званага «рухняку».

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu
Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

Пракаментаваў Лявон Вольскі і сітуацыю са святкаваннем Дня Волі з Менску. Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка забараніў збірацца на стадыёне «Дынама» і прапанаваў традыцыйны парк на плошчы «Бангалор».

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

– На «Бангалоры» – не. На «Бангалоры», калі ён яшчэ так не называўся, я выгульваў свайго сабаку, яшчэ ў годзе 90-м. І ўсе гэта ўспрымалі як месца для выгулу сабак. Потым там шмат было розных акцыяў, канцэрты таксама былі і мы там з N.R.M. гралі неаднаразова. Але ўжо не час «Бангалору» насамрэч.

Фота: Аляксандр Любянчук/Belsat.eu

 

Лукашэнка папярэдзіў, што Дня Волі на стадыёне «Дынама» не будзе

Hавiны