У Менску побач з офісам «Wargaming» усталявалі сапраўдны танк


Танк Т-72 усталявалі на Партызанскім праспекце пры з’ездзе да бізнес-цэнтру «Хваля».

Паводле мясцовых уладаў Т-72 зʼявіўся на пастаменце адмыслова да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Праект рэалізавала Міністэрства абароны Беларусі супольна з адміністрацыяй Завадскога раёну Менска пры падтрымцы СТАА «Гейм Стрым» («Wargaming»).

Фота – Менскі цэнтр распрацоўкі «Wargaming»
Hавiны
Wargaming будзе выплочваць стыпендыі лепшым студэнтам БДУ
2019.01.05 07:00

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў