У Менску паводле падазрэння ў хабарніцтве затрымалі службовых асобаў «Беларуськалію»


Галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй МУС падазрае ў хабарніцтве начальніка аддзелу кіравання інвестыцыямі і суправаджэння будаўніцтва, а таксама намесніка генеральнага дырэктара «Беларуськалію» ў пытаннях будаўніцтва.

Апошняга затрымалі пры атрыманні ад кіраўніка адной з камерцыйных структураў хабару памерам $ 10 тыс. за развязанне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю.

Супраць працаўнікоў прадпрыемства распачалі крымінальную справу за атрыманне хабару ў буйным памеры.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў