У Менску паплечніка Статкевіча збілі пры затрыманні

Грамадскага актывіста Сяргея Спарыша 25 чэрвеня ў ягонай кватэры затрымалі міліцыянты ў цывільным, піша тэлеграм-канал «Да Волі».

Сведкі сцвярджаюць, што пры затрыманні яго цягнулі па лесвіцы, не даўшы нават апрануцца. Ягоныя бацькі таксама атрымалі пашкоджанні, кажуць паплечнікі Спарыша.

Сяргей Спарыш – паплечнік апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, ён адмініструе сацсеткі і тэлеграм-каналы «Народнай Грамады». Неаднаразова быў затрыманы, адбываў адміністратыўныя арышты за ўдзел у акцыях пратэсту.

Сам Статкевіч цяпер таксама адбывае «содні» за ўдзел у пікетах па зборы подпісаў.

КА belsat.eu

Hавiны