У Менску памёр 38-гадовы кіроўца «хуткай дапамогі»


5-ая гарадская клінічная больніца.
Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Як паведамляе TUT.by, у Менску памёр 38-гадовы кіроўца машыны «хуткай дапамогі». Прычыны трагедыі пакуль невядомыя, праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Паводле інфармацыі калегаў, у мужчыны амаль тры тыдні трымалася тэмпература (37,5-37,6 градусаў), за апошні час ён двойчы быў на бальнічным.

«Ведаеце, у кіроўцаў хуткай дапамогі цяпер размовы на адну тэму – каронавірус. Усе асцерагаюцца за сваё здароўе, таксама і Лёша баяўся, але аналізы такога роду нам робяць толькі ў тым выпадку, калі быў кантакт з заражаным. Наколькі мне вядома, Аляксею такі аналіз не рабілі», – распавёў калега памерлага.

Паводле суразмоўцы TUT.by, Аляксею было 38 гадоў, у яго не было ніякіх хранічных захворванняў, якія маглі б скончыцца смяротным зыходам.

У Следчым камітэт паведамляюць, што па факце смерці 38-гадовага мужчыны праводзіцца праверка. Прызначана судова-медычная экспертыза.

Hавiны
Новыя лічбы Мінздароўя: яшчэ 3 смерці, усяго 3728 выпадкаў каронавіруса ў Беларусі
2020.04.15 14:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў