У Менску пачалі дэзынфекаваць салоны грамадскага транспарту


Дэзынфекаванне салону аўтобуса.
Фота: minsknews.by

«Менсктранс» пачаў апрацоўваць дэзынфекцыйнымі сродкамі ўвесь наземны грамадскі транспарт, паведамляе «Минск-Новости».

Праз каронавірус усе аўтобусы, якія перавозяць пасажыраў у сталіцы, пасля вяртання з лініі апрацоўваюць дэзынфекцыйнымі сродкамі.

«Калі аўтобус за дзень выходзіць на лінію двойчы ён адпаведна і два разы апрацоўваецца, у тым ліку і дэзынфекцыйнымі сродкамі, якія дазваляюць забяспечыць антыбактэрыйную абарону пасажыраў у яго салоне. Час прывядзення тэхнікі ў парадак залежыць ад яе мадэлі. На 107-ю мадэль аўтобуса МАЗ у сярэднім сыходзіць каля 15 хвілін, на 203-ю – 10-12 хвілін», – распавёў галоўны інжынер транспартнага парку Ігар Кульваноўскі.

Апрацаванне грамадскага транспарту ў Менску распачалося з 24 лютага. Акрамя мыцця падлогі выкарыстоўваецца і аэразольнае апрацаванне.

Hавiны
З лякарні выпісалі 6 студэнтаў і аднаго выкладчыка БНТУ
2020.03.05 14:48

СКbelsat.eu

Стужка навінаў