У Менску на БНР101 будзе сонечна і ветрана


У нядзелю 24 сакавіка ў Менску, дзе плануюць адзначаць Дзень Волі святочным мітынгам-канцэртам, чакаецца сонечнае, але ветранае надвор’е.

Паводле дадзеных Белгідрамету, 24 сакавіка ноччу і раніцай Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, днём надвор’е ў асноўным абумовіць поле павышанага атмасфернага ціску.

Фота
БНР у колеры. Глядзіце найцікавейшыя фотаздымкі!
2018.03.20 11:21

Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1-7 градусаў цеплыні, максімальная днём – 6-11 градусаў.

У Менску ўдзень сіноптыкі прагназуюць 6-8 градусаў вышэй за нуль. Будзе ясна. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць 6-13 метраў за секунду.

Hавiны
Гісторыя БНР за 7 хвілінаў
2019.03.23 10:35

Нагадаем, што ў сталіцы а 13:00 у Кіеўскім скверы пачнецца святочны мітынг-канцэрт. Запланаваны ўдзел гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў