У Менску перакулілася машына «хуткай»


ДТЗ адбылося ў ноч на 18 траўня на перакрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і вуліцы Сямашка ў Менску каля станцыі метро «Пятроўшчына».

Загінулых няма, звестак аб пацярпелых пакуль не з’яўлялася.

Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, паводле папярэдняй інфармацыі кіроўца «хуткай» рухаўся па праспекце Дзяржынскага з боку праспекта Любімава ў напрамку цэнтра гораду з уключанымі пробліскавымі маячкамі і, перасякаючы скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, сутыкнуўся з аўтамабілем Mitsubishi, кіроўца якога рухаўся па вуліцы Сямашкі у бок Голубева.

Фота: тэлеграм-канал ДАІ
Фота: тэлеграм-канал ДАІ

У выніку ДТЗ перакуліліся і «хуткая» і легкавы аўтамабіль.

КА belsat.eu

Стужка навінаў