Мужчыну затрымалі наўпрост падчас пікету: да яго падышлі людзі ў цывільным і зацягнулі ў бус, піша TUT.by.
Сёння 7 траўня на менскім Камароўскім рынку праходзяць пікеты па збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Сярод іх – пікет за Святлану Ціханоўскую.
Як піша TUT.by аб 11:25 да аднаго са зборшчыкаў подпісаў падышлі людзі ў цывільным і зацягнулі ў бус. Раней на рынку прагульваліся працаўнікі АМАПу, якія па рацыі перадавалі ягонае апісанне.
Яшчэ раней на пад’ездзе да рынку працаўнікі ДАІ спынілі сябра ініцыятыўнай групы, які ехаў на пікет. Мужчына зараз знаходзіцца ў РАУС.
Адна з сябровак ініцыятыўнай групы Марыя патэлефанавала ў РАУС Цэнтральнага раёну, да якога адносіцца Камароўка, і папрасіла даць міліцыю для аховы пікету.
Сёння «Белсат» ладзіць стрым з пікету на Камароўскім рынку.
Нагадаем, што зараз у Беларусі адбываецца збор подпісаў за кандыдатаў на вылучэнне ў прэзідэнты Беларусі. На мінулым тыдні па ўсёй краіне збіраліся доўгія чэргі, каб паставіць подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў.
2020.06.02 22:24
КТ belsat.eu