У Менску людзі ў цывільным каля дому затрымалі Севярынца


Каля дому 7 чэрвеня невядомыя затрымалі сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

Палітык удзельнічаў у перадвыбарчых пікетах каля Камароўскага рынку, пасля чаго скіраваўся дадому. Па дарозе яго суправаджалі каля 20-і актывістаў і журналістаў, распавяла жонка Паўла Севярынца Вольга.

«Ужо на падыходзе дадому раптоўна пад’ехаў срэбны бус. Гвалтоўна неяк – я ніколі такога не бачыла – яго запіхнулі ў машыну. Разам з ім яшчэ пару чалавек. Але людзі вельмі доўга – дзесьці хвілін 10, трымалі бус, выцягвалі іх, віслі на машыне, не давалі праехаць», – адзначыла Вольга Севярынец.

ВІДЭА
Пікеты патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцтва у Менску і Гомлі. ВІДЭА
2020.06.06 16:31

Паводле яе, супрацьстаяць затрыманням спрабавалі таксама жыхары суседніх дамоў.

На сустаршыні БХД «вісіць» яшчэ неадбытых 30 содняў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі з Расеяй у снежні 2019 года. Таксама Вольга Севярынец мяркуе, што яму могуць прысудзіць содні за перадвыбарны пікет у Віцебску 31 траўня, бо на яго ўдзельнікаў складаюць пратаколы.

Гэта не адзінае затрыманне 7 чэрвеня. Гэтак, паведамляецца пра затрыманне сябраў ініцыятыўных групаў Вольгі Кавальковай і Святланы ЦіханоўскайВалянціна Фралова і Алега Баброўскага, актывістак Вольгі Нікалайчык і Веранікі Мішчанкі, Усяслава Пашкевіча да іншых.

«Па Менску каля дзесяці затрыманых. Але гэта недакладная лічба. Думаю, што да вечара, калі шмат хто не дойдзе дадому ці не будзе выходзіць на сувязь, гэтая лічба вырасце», – распавялі belsat.eu у праваабарончым цэнтры «Вясна».

Яшчэ трох чалавек затрымалі ў Гомлі – Аляксандра Шабаліна, Аляксея Дамянкова і Сяргея Маслава.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў