Педагог Андрэй С. прыйшоў у кабінет дырэктара Менскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі, дастаў нож і пачаў рэзаць сабе жывот, піша «Наша ніва».
18 лютага мужчына прыйшоў з нажом у кабінет кіраўніка Менскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі. Ён «біў і рэзаў сабе жывот». Медыкі даставілі мужчыну ў рэанімацыю. Пацярпелы працаваў у аддзеле тэхнічнай творчасці і спорту.
Адміністрацыя Менскага палацу дзяцей не каментуе здарэнне. Дырэктарам Менскага дзяржаўнага палацу дзяцей і моладзі з’яўляецца Ганна Аверына.
Крымінальную справу пакуль не завялі. Міліцыя праводзіць праверку, паведамілі «Нашай Ніве» у Міністэрстве ўнутраных справаў.
Калегі Андрэя С. не ведаюць, што магло стаць прычынаю здарэння.
ЮВ belsat.eu