У Менску аштрафавалі дзяўчыну, якая абразліва выказалася пра беларускую мову


За знявагу беларускай мовы прыцягнулі да адказнасці жыхарку Менску Вольгу Малкіну. Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Ігар Случак у Facebook.

Вольгу Малкіну прызналі вінаватай у парушэнні арт 9.22 КААП (парушэнне заканадаўства аб мовах). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф у памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічыняў. Суддзя прысудзіў Вользе Малкінай 10 базавых велічыняў, або 270 рублёў.

Скандальная гісторыя адбылася ў 2019 годзе. Вольга Малкіна ў сваім Facebook напісала, што ведае «чатыры мовы, апроч мовы праграмавання»:

«Натуральна, у ****** беларуская мова не разглядалася для вывучэння. Наўмысна. Вучыце сваю б **** мову самі», – апублікавала Вольга Малкіна на сваёй старонцы.

Карыстальнік Fаcebook Глеб Сандрас накіраваў заяву ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці дзяўчыну за абразу беларускай мовы (арт. 9.22 КаАП – «Парушэнне заканадаўства аб мовах»). У адказе, які ён атрымаў, адзначаецца, што міліцыянты распачалі адміністрацыйную справу.

Раней стала вядома, што айцішніца Вольга Малкіна больш не працуе ў EPAM.

Hавiны
Дзяўчыну, якая абразіла беларускую мову, могуць аштрафаваць
2020.01.21 17:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў