У Менску адбыўся пажар у адным з цэхаў МТЗ


Як паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, раніцай 9 чэрвеня адбыўся пажар у прэсавым цэху ААТ «МТЗ» на вуліцы Даўгабродскай.

Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 09-15, на месцы назіралася задымленне.

Пажар на МТЗ. Фота – minsk.mchs.gov.by

«Падчас тушэння было ўстаноўлена, што адбылося загаранне фарбавальнай камеры і даху будынку на плошчы 60 кв.м. у фарбавальнай участку цэха. У 09-49 пажар ліквідаваны. Пацярпелых няма, эвакуацыя ня патрабавалася», – адзначылі ў МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў