У Менску анансавалі акцыю з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, але яна так і не адбылася


Падземны пераход ля ГУМА за 1,5 гадзіны да акцыі.
Фота: «Белсат»

5 чэрвеня каля ГУМа ў Менску ініцыятыўная група Уладзіміра Няпомняшчых анансавала пікет. Актывісты распавялі, што будуць патрабаваць вызваліць Ціханоўскага і ўсіх палітвязняў.

Ініцыятыўная група Уладзіміра Няпомняшчых анансавала, што зладзіць пікет каля ГУМа ў Менску. Ініцыятары акцыі распавялі, што будуць патрабаваць вызваліць затрыманых актывістаў і палітыкаў. Сёння міліцыянты ў Гомлі затрымлівалі і самога Уладзіміра Няпомняшчых.

Hавiны
У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты
2020.06.05 14:32

Журналісты «Белсату» паведамляюць, што каля ГУМа з 16.30 пачалі дзяжураць аўтазакі і сабраліся кіраўнікі сталічнай міліцыі. У пераходзе ля ГУМа пакуль прасторна.

Людзі збіраюцца каля ГУМа.
Фота: «Белсат»
Пікет па зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу.
Фота: «Белсат»

Прыпынак каля ГУМа часова не працуе. Але пачынаюць збірацца людзі. Гэтак малады чалавек у кашулі з пагоняй распавядае, што прыйшоў сюды, каб аддаць свой подпіс за Святлану Ціханоўскую.

«Я абураны тым, што адбываецца ў нашай краіне, уласна такія затрыманні. Інфармацыю пабачыў у інтэрнэце пра пікет», – распавёў «Белсату» хлопец.

Хлопец у кашулі з Пагоняй.
Фота: «Белсат»

У сваю чаргу ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай паведамляе, што не мае дачынення да пікету.

Побач знаходзіцца пікет па зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу.

Пікет па зборы подпісаў за Валерыя Цапкалу.
Фота: «Белсат»

Людзі пачалі пляскаць у далоні. Жанчына, што распачала кажа, што пляскала за сыход Лукашэнкі, яна перакананая, што яго час прайшоў, трэба даваць дарогу маладым.

«Тое, што ён пагражае свайму народу азербайджанскім сцэнарам – гэта не добрыя паводзіны для прэзідэнта», – сказала жанчына.

Людзі пляскаюць у далоні за сыход Лукашэнкі.
Фота: «Белсат»
Пікет каля ГУМа.
Фота: «Белсат»
Супрацоўнікі ДАІ не даюць спыняцца каля ГУМа аўтобусам.
Фота: «Белсат»

Telegram-канал «Еўрапейская Беларусь» паведамляе, што няма кантактаў з відэаблогерам Змітром Казловым, актывісты лічаць, што яго затрымалі. Затрымалі актывістку Алену Лазарчык.

Пікет каля ГУМа.
Фота: «Белсат»

У выніку анансаваная акцыя не адбылася. Міліцыянты раз’язджаюцца. Прыпынак адчынілі, цяпер аўтобусы спыняюцца. Але аўтазакі пакуль яшчэ знаходзяцца побач.

Аўтазакі на вуіцы Інтэрнацыянальная, 15.
Фота: «Белсат»

СК belsat.eu

Стужка навінаў