У Менску ад каронавірусу памёр праваслаўны святар


У сераду, 29 красавіка, ад каронавірусу памёр іерэй Генадзь Буцько. Пра гэта ў Facebook паведаміў прэс-сакратар Менскага экзархату Сяргей Лепін.

Сёння, 29 красавіка, памёр іерэй Генадзь Буцько. Некалькі апошніх тыдняў ён правёў на ШВЛ. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Менскага экзархату Сяргей Лепін.

Апошнія дні стан спадара Генадзя вельмі пагоршыўся. Для айца Генадзя шукалі донара плазмы крыві, але не паспелі. Паводле блізкіх знаёмых сям’і святара, COVID-19 пацвердзіўся ва ўсёй ягонай сям’і.

Hавiны
«Каранціну няма». Што адбываецца ў праваслаўных манастырах, дзе ёсць падазрэнне на COVID-19?
2020.04.23 13:45

Былы святар БПЦ Аляксандр Шрамко так выказаўся аб смерці айца Генадзя ў Facebook:

«Памёр адзін з найлепшых святароў Менскай епархіі Генадзь Буцько… Асабіста ў мяне з ім былі добрыя кантакты і шмат агульнага. Адсутнасць царкоўных узнагародаў шмат аб чым кажа».

Святар Генадзь Буцько з 2000 году служыў у менскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы. Ён адказваў за сацыяльную працу на прыходзе. У гэтым годзе яму мусіла споўніцца 57 гадоў.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў