У Менску ад каронавіруса памёр працаўнік гімназіі №34


У Менску ад каронавіруса памёр 57-гадовы Анатоль Р., які шмат гадоў працаваў рабочым у гімназіі № 34. Ягоная жонка, якая працавала ў гімназіі намеснікам дырэктара па адміністратыўна-гаспадарчых пытаннях, таксама заразілася COVID-19. Пра гэта паведамляе TUT.by.

Як распавядае сын памерлага Дзяніс, Анатоль Канстанцінавіч быў «моцны мужчына, не паліў, не хадзіў асабліва па лекарах і быў дастаткова здаровы». Дзяніс апошні раз бачыўся з бацькам 7 красавіка. «Ён да апошняга хадзіў на працу, а 9 красавіка ў яго ўзнялася тэмпература да 39,5. Мама выклікала лекара на дом, ён агледзеў тату і адмовіў у выкліку хуткай дапамогі, хоць мама настойвала», – распавёў Дзяніс.

Раніцай 10 красавіка мужчына сам паехаў у паліклініку, адседзеў у чарзе, зрабіў здымак. У яго выявілі двухбаковую пнеўманію і адправілі ў лякарню. 12 красавіка Анатоля Р. перавялі ў рэанімацыю, а раніцай 16 красавіка ён памёр.

Hавiны
У Менску памерла медсястра хуткай дапамогі. Сын кажа пра каронавірус
2020.04.21 16:34

Цела Анатоля Канстанцінавіча выдалі толькі праз два дні ў апячатанай труне і везлі ў крэматорый пад аховай, каб ніхто не адчыніў. Сваякоў да цела не падпусцілі, апазнання не было. У медычным пасведчанні аб смерці запісана, што «захворванне, непасрэдна якое прывяло да смерці, – легачна-сардэчная недастатковасць», «захворванне, якое выклікала непасрэдную прычыну смерці, – двухбаковая вірусная пнеўманія», «асноўная прычына смерці – каронавірусная інфекцыя»

Адразу пасля смерці мужчыны чальцы сямʼі выклікалі хуткую дапамогу і здалі аналізы. У жонкі нябожчыка тэст на COVID-19 аказаўся станоўчы, яе шпіталізавалі з пнеўманіяй.

На думку сына памерлага, Анатоль Канстанцінавіча заразіўся каронавірусам у гімназіі № 34, дзе працаваў шмат гадоў.

Hавiны
Лукашэнка: ад каронавіруса ў Беларусі не памёр ні адзін чалавек
2020.04.13 14:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў