У Менску 24 сакавіка адбудзецца святочны канцэрт да Дня Волі

У нядзелю, 24 сакавіка, у Менску ў Кіеўскім скверы адбудзецца святочны канцэрт, што прымеркаваны да Дня Волі. Фармат імпрэзы сёння акрэслілі лідары правацэнтрысцкай кааліцыі.

«Масаваму мерапрыемству ў Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі быць, – заявіў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. – Мерапрыемства будзе ў Менску і будзе ў легальным фармаце».

Старшыня БСДП (Г) Ігар Барысаў падчас прэс-канферэнцыі ў Менску нагадаў, што прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці раней адмовілі ў правядзенні акцыяў на стадыёне «Дынама» і каля Опернага тэатру. Толькі ў Горадні атрымалася ўзгадніць у мясцовымі ўладамі правядзенне кацэрту ў Каложскім парку 23 сакавіка з 13:00 да 17:00.

Каб не дапусціць сітуацыі, калі ў Менску наогул не святкуецца Дзень Волі, прадстаўнікі апазіцыі вырашылі зладзіць святкаванне ў Кіеўскім скверы – гэта адна з шасці пляцовак у сталіцы, дзе масавыя мерапрыемства можна праводзіць паводле паведамляльнага прынцыпу. Адпаведная інфармацыя ў Менгарвыканкам была пададзена яшчэ на мінулым тыдні.

Збор прызначаны на 12:00 24 сакавіка, а 13:00 пачнецца канцэрт. Губарэвіч заклікаў людзей прыходзіць у Кіеўскі сквер з нацыянальнай сімволікай і сцягамі.

«Гэтая пляцоўка месціць не менш людзей, чым пляцоўку ля Опернага тэатру, – кажа ён. – Мы не абмяжоўваем колькасць удзельнікаў».

Выдаткі на свята ў Кіеўскім скверы могуць перавысіць суму ў $ 5.000, лічыць Губарэвіч.

Дзень Волі пройдзе ў Мінску пры любым надвор'і! Запрашаем 24 сакавіка ў 12.00 сустракаемся ў Кіеўскім скверы. Прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Руху За Свабоду Юрый Губарэвіч, старшыні БСДП Ihar Barysau, сустаршыні партыі БХД Віталя Рымашэўскага і в.а. старшыні АГП Николай Козлов.

Opublikowany przez Рух "За Свабоду" Wtorek, 19 marca 2019

ІІ, belsat.eu

Hавiны