У менскім заапарку паселяцца ташкенцкія львы


У снежні ў Менскім заапарку чакаюць прыбыцця львоў з Ташкенту. З Узбекістану мае прыбыць пара маладых жывёлін, паведамілі ў заапарку.

У абмен у Ташкент накіраваліся з Менску некалькі цёмны тыгровых пітонаў, янотаў, сіпух, дзве групы лабараторных пацукоў і мышэй. Транспартаванне прайшло паспяхова.

Hавiны
Выратаваныя на мяжы з Беларуссю тыгры прыбылі ў Іспанію
2019.12.02 07:10

У заапарку адзначылі, што жывёлы ва ўстанову не трапляюць з дзікай прыроды. Іх бяруць з іншых заапаркаў, гадавальнікаў ці месцаў, дзе іх адмыслова разводзяць. Пры гэтым папярэдне мусяць быць створаныя ўмовы, якія ўлічваюць краявідныя патрэбы жывёліны.

Жывёлу заапарк не толькі купляе і прадае, але і абменьвае, у тым ліку і для таго, каб «абнавіць кроў».

Таксама ва ўстанову паступаюць канфіскаваныя мытняй жывёлы. Часцей за ўсё гэта змеі, яшчаркі, часам даволі рэдкія.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў