У менскім ГЦ «Галілеа» насмерць разбіўся мужчына


У ноч на 2 сакавіка ў менскім гандлёвым цэнтры «Галілеа», што ля аўтавакзалу, здарыўся трагічны інцыдэнт – з трэцяга паверха ў лесвічны пралёт упаў наведнік.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва»Загінулы быў футбольным фанатам. Сёння ў суполцы заўзятараў менскага «Дынама» ў сацсетках з’явіўся допіс пра заўчасную смерць Аляксея «Кашчэя». Збіраецца дапамога яго родным.

Tut.by удакладняе, што кампанія з шасці чалавек адпачывала ў гандлёвым цэнтры. Калі маладзёны спускаліся ўніз з трэцяга паверха, адзін з іх вырашыў з’ехаць на парэнчах, але не ўтрымаўся, зваліўся і разбіўся насмерць.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў