У менскім дзіцячым шпіталі сямёра медыкаў заразіліся каронавірусам, а адзін памёр? Каментуе галоўны доктар


Сямёра медыкаў 4-й гарадской дзіцячай клінічнай больніцы ў Менску маюць пацверджаны COVID-19. Адна асоба, дакладна невядома, доктар ці медсястра, памерла ад ускладненняў. Такую інфармацыю днямі атрымалі некаторыя медыі ды «Белсат» праз свае крыніцы. Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю галоўнага доктара ўстановы Віталя Лужынскага.

Віталь Лужынскі пацвердзіў заражэнне падначаленых каронавірусам. Аднак, паводле галоўнага доктара 4-й гарадской дзіцячай клінічнай больніцы, ягоныя працаўнікі інфікаваліся не ў шпіталі.

«Яны ходзяць па вуліцах і крамах, унутры ў нас заражэння не было. У нас усё спакойна, усяго дастаткова. Захварэлыя не ходзяць на працу. Калі медык захварэў – усе кантакты правяраюцца».

Hавiны
У Менску памерла медсястра хуткай дапамогі. Сын кажа пра каронавірус
2020.04.21 16:34

Таксама Віталь Лужынскі адзначае: нікога з заражаных не шпіталізавалі, няма цяжкіх формаў. Усе перабываюць і лекуюцца ўдома. Ён дадаў, што звесткі пра смерць адной працаўніцы ад каронавіруснай інфекцыі непраўдзівыя. У жанчыны былі праблемы з сэрцам.

«Яна памерла на мінулым тыдні. Але яна даўно і цяжка хварэла, узяла больнічны. Супадзенне гэта або не, не скажу, але ў яе не было каронавіруса».

На думку Віталя Лужынскага, грамадства не толькі ў Беларусі не падрыхтаванае да эпідэміі каронавіруса.

«Цяпер сітуацыя ў медыцыне напружаная. Нагрузкі ў нас удвая больш. Трэба аб’ядноўвацца, кожны медык намагаецца зрабіць усё ад яго магчымае».

Па стане на 21 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 6723 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 459 чалавек.

Hавiны
Стала вядома, колькі атрымаюць медыкі за змаганне з каронавірусам
2020.04.17 14:53

ДР/ДР belsat.eu

Стужка навінаў