У Менскіх барах з’явяцца нацыянальныя алкагольныя кактэйлі з квасам і бярозавікам

Хутка госці менскіх барах змогуць замовіць «Шыпахвост», «Паветраны» і «Скарбны» – новыя нацыянальныя кактэйлі.

Іх будуць вырабляць на аснове традыцыйных настоек.

Дзевяць нацыянальных кактэйляў былі распрацаваныя для праекту «Цмокі на новы лад», якую ладзіць кампанія «Бульбаш». У працэсе дэгустацыі і галасавання экспертаў абралі тры кактэйлі, якія неўзабаве зʼявяцца ў менскіх барах.

Удзел у распрацоўцы рэцэптаў бралі прафесійныя бартэндэры Міхаіл Канаваленка, Васіль Сапункоў і Яўген Рогаў.

У рэцэптах новых кактэйляў у якасці асновы былі выкарыстаныя настойкі на мёдзе з перцам, на ліпавых кветках з мёдам, бярозваых пупышках, журавінах і зубровай траве.

А замест тыповых інгрэдыентаў для кактэйляў-цмокаў узялі мясцовыя інгрэдыенты. Напрыклад, замест віскі або рому выкарысталі традыцыйную настойку, замест колы – квас, замест лайму – агурок, замест ананасавага соку – маркоўны, а замест содавай – газаваны бярозавы сок.

Прасоўваннем нацыянальных кактэйляў занялася кампанія «Бульбаш», якую часам крытыкуюць за выкарыстанне ў якасці назвы здзеклівага наймення. Кіраўнік аддзелу стратэгічнага маркетынгу ТАА «Завод Бульбаш» Валянціна Багнія адзначыла, што цяпер кампанія працуе над зменай стаўлення да слова «бульбаш».

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Тэгі:

Hавiны