У менскай паліклініцы за дзень скончыліся платныя тэсты на антыцелы да каронавірусу


У 6-ай менскай паліклініцы з’явіліся платныя тэсты на антыцелы да каронавірусу. Праўда ненадоўга, піша часопіс Office Life.

Зрабіць тэст мог кожны ахвочы, кошт пытання – Br 20,93 рублі. Кроў на аналіз можна было здаць з 10:00 да 15:30. З сабой трэба было мець пашпарт.

Журналістам выдання параілі не прыязджаць сёння з-за вялікай колькасці ахвочых. Тэстаў нібыта было шмат, і іх мусіла хапіць усім. Але ўжо праз гадзіну тэсты ў паліклініцы скончыліся.

Аб’ектыў
Каронавірус у Берасці: сітуацыя напружаная
2020.06.04 22:41

Раней Мінздароўя абвясціў аб магчымасці платнага тэставання на COVID-19. Гэтую магчымасць увялі для грамадзянаў, якія плануюць паехаць у краіну, дзе патрабуецца дакументальнае пацверджанне адсутнасці COVID-19. Зрабіць тэст можна ў Менску, а таксама ў абласных гарадах.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў