У Менск прыбыў самалёт з гуманітарнай дапамогай з Кітаю


Беларусь атрымала 30 тонаў кітайскай гуманітарнай дапамогі для барацьбы з каронавірусам. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Самалёт з Пекіну прыбыў у Менск раніцай 17 красавіка. Самалёт даставіў звыш за 30 тонаў грузу: экспрэс-тэсты, лекі, рэспіратары, маскі, акуляры, спецыяльныя касцюмы і іншыя сродкі індывідуальнай абароны.

«Усё будзе накіравана на барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй», – адзначылі ў Мінздароўя.



Нагадаем, у студзені і лютым Беларусь накіравала два самалёта гуманітарнай дапамогі ў Кітай у сувязі з выбухам эпідэміі каронавіруса.

Hавiны
Узбекістан даслаў у Беларусь маскі ды іншыя сродкі абароны
2020.04.12 09:41

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў