У Маскве змякчаць умовы каранціну: плануецца дазволіць прагулкі

Мэр Масквы Сяргей Сабянін абвясціў пра змякчэнне каранціну, піша «Медуза». Нагадаем, у расейскай сталіцы з 13 красавіка дзейнічае прапускны рэжым.

З 1 чэрвеня Сабянін прапануе аднавіць працу нехарчовых крамаў, а таксама прадпрыемстваў бытавых паслуг, якія не патрабуюць працяглага кантакту з наведнікамі.

Таксама, заявіў Сабянін, у тэставым рэжыме плануецца дазволіць прагулкі грамадзянаў – па графіку, «па хатах», «каб не ўсе адразу» і не было «першамайскай дэманстрацыі».

Акрамя таго, паведаміў мэр Масквы, з 1 чэрвеня пачынаецца паступовы перавод лякарняў на аказанне планавай дапамогі.

Пра гэта Сабянін распавёў падчас нарады з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі.

Сабянін адзначыў, што з 12 траўня ў Маскве адноўлена праца больш за тысячы будпляцовак, а таксама прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова быў уведзены пальчатка-масачны рэжым у транспарце.

За мінулыя два тыдні, сказаў мэр Масквы, колькасць шпіталізацыі і выяўленых новых выпадкаў захворвання знізілася. Сітуацыя стабілізавалася і палепшылася, што і дазваляе казаць аб далейшым змякчэнні абмежаванняў.

Опрос: Треть россиян не может себя заставить что-то делать на самоизоляции

ІІ belsat.eu

Hавiны