У Маскве зладзілі «антыкаронавірусную тусоўку»


Жыхары маскоўскага раёну Бутава парушылі рэжым самаізаляцыі і зладзілі ў адным з двароў «антыкаронавірусную імпрэзу». Відэа з вулічнай дыскатэкі апублікавала выданне «Baza».

На відэа бачна, як дзясяткі людзей танчаць, спяваюць, здымаюць вулічную вечарынку на тэлефоны ды дзякуюць тым, хто не выйшаў з кватэры і падтрымаў імпрэзу ўключанай навагодняй гірляндай у вакне.

Таксама на відэа бачна, як на вечарынку прыехала паліцэйскае аўто. Расейскае выданне РБК паведамляе, што праваахоўнікам удалося высветліць, хто зладзіў вулічную імпрэзу.

Індэкс самаізаляцыі «Яндекс» сведчыць, што большасць жыхароў Масквы усё-ткі знаходзяцца дома.

Hавiны
«Google»: беларускі рэстаранны бізнес, кінатэатры і ГЦ страцілі каля 30 % кліентаў
2020.04.16 15:59

Расея знаходзіцца на 10 месцы ў свеце па колькасці інфікаваных каронавірусам.

Па стане на 26 красавіка ў Расеі было зарэгістравана 81 тыс. выпадкаў заражэння новым каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў