У Маскве зафіксавалі 60-кратнае перавышэнне радыяцыі


Датчык расейскага дзяржаўнага прадпрыемства «Радон», якое спецыялізуецца на працы з радыеактыўнымі адходамі, зафіксаваў 60-кратнае перавышэнне радыяцыйнага фону на месцы будаўніцтва Паўднёва-Усходняй хорды (шматпалоснай хуткаснай аўтамагістралі) у Маскве. Пра гэта паведамляе расейская служба «Радио Свобода».

Датчык зафіксаваў 18 мікразіверта ў гадзіну пры максімальна дапушчальнай магутнасці выпраменьвання ў 0,3 мікразівертаў.

Жыхары раёну Маскварэчча-Сабурава паведамляюць, што гэта адбываецца ўжо сёмы раз за трое содняў, аднак ні ў «Радоне», ні ў МНС, ніякіх дзеянняў не робяць, сцвярджаючы, што датчык працуе ў тэставым рэжыме і ніякіх скокаў радыяцыі на самай справе няма.

Раней мэр Масквы Сяргей Сабянін прызнаў наяўнасць радыеактыўных адходаў на маршруце Паўднёва-Усходняй хорды. У паведамленні мэрыі гаварылася, што ў «выпадку з будаўніцтвам хорды горад сутыкнуўся з унікальнай, выключнай праблемай – радыеактыўнымі адходамі, якія ў 50-60-я гады Маскоўскі завод поліметалаў складзіраваў на сваім заднім двары». Пры гэтым у мэрыі назвалі выяўленыя сляды радыеактыўнага забруджвання «нязначнымі».

Пра пагрозу радыяцыі пры будаўніцтве Паўднёва-Усходняй хорды мэрыю Масквы яшчэ летась папярэдзіла расейскае аддзяленне Greenpeace. Эколагі заявілі, што пры працах забруджаны грунт можа апынуцца на паверхні, а радыеактыўны пыл можа быць разнесена на значныя адлегласці. Гэта нанясе істотную шкоду здароўю масквічоў – у прыватнасці, рэзка павялічыць рызыку анкалагічных захворванняў.

Аб’ектыў
У Літве – вучэбная эвакуацыя на выпадак аварыі на БелАЭС
2019.10.02 22:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў