У Маскве разграмілі рэдакцыю выдання «Сноб»


Галоўны рэдактар ​​праекту «Сноб» Ксенія Чудзінава паведаміла, што ў офіс выдання ўначы 10 чэрвеня прабраўся невядомы і «цалкам разграміў рэдакцыю».

«Матывы гэтай асобы нам невядомыя, у офіс патрапіць не можам з 9 раніцы, паколькі там цяпер працуе крыміналіст», – напісала Ксенія Чудзінава.

Рэдактар праекту адзначае, што пакуль складана вызначыць памер шкоды.

Цяпер журналісты праекту працуюць у рэдакцыі тэлеканалу «Дождь», які прытуліў працаўнікоў «Сноба».

Рэдактар праекту таксама адзначае, што вымушана будзе звяртацца за дапамогаю да грамадства, паколькі ўзніклі складанасці з тэхнікай.

«Мы маленькае нішавае выданне і аднавіць кампутары для нас будзе літаральна велізарнай справай», – удакладніла Ксенія Чудзінава.

Hавiны
У калгасы даслалі разнарадку: «АДРАЗУ тэлефануйце ў райвыканкам і выклікайце міліцыю», калі ўбачыце «Белсат»
2019.06.06 10:49

СК belsat.eu

Стужка навінаў